"Не спадабаўся пункт гледжання". Жыхару Пінска прызначылі два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/111996
2023
2023-06-20T11:20:49+0300
2023-06-20T11:20:49+0300
2023-06-20T12:00:29+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jahor-daszevicz.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Пінскага раёна і горада Пінска першага чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у Telegram пад відэаролікам з выступам Лукашэнкі. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Дашэвічу не спадабаўся пункт гледжання, які выказваўся ў відэа. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
З 21 па 24 сакавіка 2023 года мужчыну ўтрымлівалі пад вартай.
Ягор Дашэвіч мае вышэйшую адукацыю, працуе індывідуальным прадпрымальнікам.