viasna on patreon

Актывісту незалежнага прафсаюза БНП на ААТ "Гродна Азот" прысудзілі чатыры гады калоніі

2023 2023-06-13T10:03:58+0300 2023-06-13T10:18:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/senik_maxim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Сенік

Максім Сенік

У Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня вынесены прысудактывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ "Гродна Азот" Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).

Судовы працэс пачаўся 5 чэрвеня, яго вёў суддзя Мікалай Рачынскі.

Палітвязень Максім Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот". Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства затрымалі ў Гродне 10 студзеня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Утрымліваўся да суда ў СІЗА гродзенскай турмы. 

Відэа з затрыманым паказалі ў Telegram-канале ATN_NEWS:

"Прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з'яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ“Гродна Азот". Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама "Гродна Азот" Юрыя Рававога, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ", — паведаміў мужчына.

Таксама ён нібыта "абражаў прэзідэнта" ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу “Белсат".

Абвінавачанне запытала для Максіма Сеніка пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры з паловай гадыпаведамляе "Салідарнасць".

Суд крыху зменшыў прапанову абвінавачання і прысудзіў Сеніку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на чатыры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства