viasna on patreon

У навагоднюю ноч пінчук пакінуў каментар пра Лукашэнку. Цяпер яго асудзілі да 2 гадоў "хіміі"

2023 2023-06-08T10:04:50+0300 2023-06-08T10:17:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2023-06-08_10-12-09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Пінскага раёна і Пінска 26 траўня асудзіў паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) мясцовага жыхара Уладзіміра Хмуру. Суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла яму два гады "хіміі". Прычынай стаў каментар у закрытай групе "УКантакце" пад выявай Лукашэнкі ў навагоднюю ноч. 

Ілюстрацыйная фота
Ілюстрацыйная фота

Згодна версіі абвінавачвання, 31 снежня 2022 года ў 23 гадзіны 54 хвіліны Хмура, "маючы намер і мэту на публічную абразу Лукашэнкі, наўмысна, публічна ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" ў закрытым публічным чаце пад графічнай выявай Лукашэнкі размясціў каментар у дачыненні да яго, у якім маецца негатыўная ацэнка Лукашэнкі ў ненарматыўнай форме, тым самым здзейсніў публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў". Змест каментара праваабаронцам невядомы.

Уладзімір Хмура ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў цалкам, ад дачы паказанняў адмовіўся. З абвешчаных на працэсе паказанняў вынікае, што ён пакінуў "абразлівы каментар" з мабільнага тэлефона, які ў наступным выкінуў.

У выніку, суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла пінчуку два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да суда Хмура быў пад падпіскай аб нявыездзе.

Цікава, што ў абвінавачванні гаворыцца, што сродкам здзяйснення злачынства з'яўляецца неўстаноўленая прылада, якая мае доступ у глабальную сетку інтэрнэт. Але з паказанняў Хмуры падчас следства вынікае, што ён напісаў каментар з мабільнага тэлефона, які выкінуў пасля. Пры гэтым, да суда на ім быў арышт, які суддзя зняла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства