Жанчыну асудзілі на 1,5 года калоніі за ўдзел у Маршах
https://spring96.org/be/news/111888
2023
2023-06-06T13:00:29+0300
2023-06-06T13:00:29+0300
2023-06-06T13:00:29+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lakoza.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што Аксану Лакозу асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аксану прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Справа разглядалася 16 траўня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска. Прысуд вынесла суддзя Юльяна Шчэрба. Вядома, што жанчыне ў віну ставіўся ўдзел у мірных Маршах у 2020 годзе.
Аксана Лакоза — ураджэнка Украіны, але мае беларускае грамадзянства. Да затрымання жыла ў Бараўлянах.