viasna on patreon

За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнку асудзілі жыхара Ліды

2023 2023-06-02T15:48:12+0300 2023-06-02T17:12:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Лідскага раёна

Суд Лідскага раёна

У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342), паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), яго абразе (ч. 1 арт 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч.

У відэа, апублікаваным сілавікамі, Сцяпан Якуць паведамляў, што быў затрыманы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сетцы інтэрнэт.

12 траўня 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Судовы працэс завяршыўся яшчэ 16 лютага. Сцяпану Якуцю прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства