viasna on patreon

Заява праваабаронцаў аб прызнанні 23 палітычных зняволеных

2023 2023-06-02T11:49:36+0300 2024-07-18T16:25:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

2 чэрвеня 2023г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Барыс Кучынскі  асуджаны па арт. 369 и 203-1 КК за абразу прадстаўніка ўлады распаўсюд персанальных дадзеных за репост паведамлення ў сацыяльнай сетцы да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Юрый Краўчанка асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Заноўскі асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Генадзь Борыс  асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання

Аляксандр Захараў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сцяпан Якуць асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК, паклёп на А.Лукашэнка і ўдзел у мірных пратэстах па ч.1 арт 342 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзяніс Дземідовіч асуджаны за абразу А.Лукашэнкі і паклёп на А.Лукашэнку па арт. 367, 368 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ігар Хартановіч асуджаны за абразу А.Лукашэнкі і паклёп на А.Лукашэнку па арт. 367, 368 КК, пагрозы службовым асобам ў паведамленнях да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алег Болатаў  змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі, 367 КК за паклеп на  А.Лукашэнку; 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў;

Дзяніс Пырх асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Міхаіл Мармыш асуджаны па “справе Зельцара” за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі, распальванне сацыяльнай варажнечы па арт. 369, 368, 130 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алег Слыш асуджаны па “справе Зельцара” за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне сацыяльнай варажнечы па арт. 369, 130 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Елісей Кузняцоў змешчаны пад варту па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў;

Яўген Ціханаў змешчаны пад варту па арт. 368 і 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады;

Алег Лябіхаў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Юлія Касцючэнка асуджана па арт.368 КК за абразу А.Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Вольга Іванчанка асуджана за абразу А.Лукашэнкі і паклёп на А.Лукашэнку па арт. 367, 368 КК, пагрозы службовым асобам ў паведамленнях да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аксана Юр’ева асуджана па арт.368 КК за абразу А.Лукашэнкі да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Валерый Віскірскі асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК, паклёп на А.Лукашэнка, ўдзел у мірных пратэстах па ч.1 арт 342 КК, пагрозы службовым асобам па арт 366 КК, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт 370 КК да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Панкевіч асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і суддзі па арт. 369 і 391 КК да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Раман Самойленка,  асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Захар Сінякоў змешчаны пад варту па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Таксама да Вячаслава Чулкова за абразу А.Лукашэнка прымены прымусовыя меры медыцынскага характару ў псіхіатрычнам стацыянары.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняў Барыса Кучынскага, Юрыя Краўчанку, Аляксандра Заноўскага, Генадзія Борыса, Аляксандра Захарава, Сцяпана Якуця, Дзяніса Дземідовіча, Ігара Хартановіча, Алега Болатава, Дзяніса Пырха, Міхаіла Мармыша, Алега Слыша, Елісея Кузняцова, Яўгена Ціханава, Алега Лябіхава, Юлію Касцючэнка, Вольгу Іванчанка, Аксану Юр’еву, Валерыя Віскірскага, Дзмітрыя Панкевіча, Рамана Самойленку, Захара Сінякова, Вячаслава Чулкова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  1. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Дом правоў чалавека ім. Б. Звазскова;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства