viasna on patreon

“Дэманстраваў V-абразны жэст”. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады “хатняй хіміі”

2023 2023-05-30T14:03:12+0300 2023-05-30T14:24:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bczb_scjah_viktary_zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Партызанскага раёну Мінска 6 сакавіка асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр, скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве, на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пратэстоўцаў. Падчас пратэснай акцыі ён“публічна выкрыкваў лозунгі і дэманстраваў у якасці пратэснага сімвала V-вобразны жэст указальным і сярэднім пальцамі рук”. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Аляксандр мае вышэйшую адукацыю і працуе шліфавальшчыкам на дзяржаўным прадпрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства