viasna on patreon

Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 траўня

2023 2023-05-25T19:15:42+0300 2023-05-26T12:24:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/merkis-jaugen-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак

Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак

У Гомельскім абласным судзе 25 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Палітзняволенага Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года ў Гомелі. Па месцы жыхарства быў праведзены ператрус, у ходзе якога былі канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.

Меркіс асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых "дармаедаў”. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай і гістарычнай дзейнасцю.

Судовы працэс праходзіць то ў закрытым, то ў адкрытым рэжыме з 11 траўня.

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў (пракурора і адваката). Які тэрмін запрасіў пракурор – невядома.

30 траўня Яўген Меркіс выступіць з апошнім словам, пасля чаго будзе абвешчаны прысуд. Пасяджэнне адкрытае, пачатак у 14:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства