viasna on patreon

За каментары ў сацыяльных сетках у Гомелі асудзілі юрыста

2023 2023-05-24T08:48:32+0300 2023-05-24T11:05:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bagachenka-kantora.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі

Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі

Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 27 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы, апроч таго, што Дзмітрый пакідаў у сацыяльных сетках каментары, праваабаронцам пакуль невядомыя.

Суд прызнаў 45-гадовага прадпрымальніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

На цяперашні час з 1519 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі, 274 зняволены менавіта паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, піша "Гомельская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства