viasna on patreon

Дзень "экстрэмісцкіх" фармаванняў і матэрыялаў: хроніка пераследу 17 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-17T17:45:00+0300 2023-05-18T15:01:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rudabelka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА

Актывіста анархічнага руху ў івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».

Дзмітрый Рэзановіч

Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калоніі, Рэзановічу — 19 гадоў калоніі, Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч


У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект "Рудабельская паказуха"

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, такое рашэнне прынятае МУС з-за «публічных заклікаў да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

У ютубе ў "Рудабельскай паказухі" 47,4 тысяч падпісчыкаў.


Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Most і яго кіраўніка

17 мая МУС прыняло рашэнне прысвоіць статус «экстрэмісцкага фармавання» сайту Most, які выдаецца беларусамі ў Беластоку. 

МУС дае, акрамя асноўнага сайта Most, даўжэзны пералік усіх акаўнтаў у сацсетках, звязаных з ім, а таксама асабістых старонак галоўнага рэдактара праекта Руслана Кулевіча, піша "Наша Ніва".


Папаўненне "Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика», «Чат дартаньянов», «БЕЛАРУСКАЯ ВЫВЕДКА/BELARUSIAN INTELLIGENCE», «Двор НикРус», «Беларусы Замежжа»;
  • Суполка ў «Аднакласніках» «Я ПРОТИВ ЭТОГО РЕЖИМА»;
  • Інфармацыйная прадукцыя, размешчаная ў Telegram-канале «ByProsvet», у электронных газетах «Беларускi час» (выпускі № 1, 2), «Голас Беларусі» (выпуск № 1);
  • Электронная газета «Слово Беларусов» (выпускі 23-25);
  • Усе сацсеткі праекту «Сообщество железнодорожников Беларуси»;
  • Facebook-старонка «Мой Минск: политика, история, социология».

Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце

Аляксандра, Кірыла і Яўгена ўзялі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Кірыла вінавацяць таксама ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай сімволікі».

Паведамляецца, што Кірыла і Яўгена вінавацяць па артыкуле 19.11 КаАП. Калі мужчын затрымалі, не вядома.


У Мінску затрыманая Алена Анісім

Алена Анісім, фота БелаПАН

Крыніца @euroradio паведамляе, што па экс-дэпутатку прыйшлі на яе працу ў Акадэміі навук.


Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства