viasna on patreon

У Брэсце асудзілі айцішніка за абразу Аляксандра Лукашэнкі

2023 2023-05-10T08:06:13+0300 2024-11-18T18:05:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_oblastnoy_sud_2019_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маскоўскі судзе Брэста 26 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага ІТ-спецыяліста Аляксандра Заноўскага. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

У ролі суддзі выступала Іна Клышпач, а ў ролі дзяржабвінаваўцы – Фёдар Ляшок.

Як піша “Берасцейская Вясна”, Аляксандра Заноўскага ўзялі пад варту 10 сакавіка 2023 года.

Заноўскаму прад'явілі тое, што ён напісаў два каментары пад публікацыямі тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу". Адно паведамленне было напісана 24 лютага 2022 года пад навіной, што з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзілі расейскія войскі. Паведамленне гучала наступным чынам: "Прусак пуцінскім шнырам стаў ужо)))".

Другое паведамленне, якім (па версіі абвінавачвання) Заноўскі публічна абразіў Лукашэнку, таксама было напісана пад навіной тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу". Каментар быў апублікаваны 7 красавіка 2022 года (калі Украіна і Расея вялі перамовы аб перамір'і) пад навіной з цытатай Лукашэнкі аб тым, што “не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі”. Заноўскі, паводле абвінавачання, напісаў пад гэтым паведамленне: "Ды ён ужо не вырашае нічога. Шаўка пуцінская".

За гэтыя каментары пракурор Ляшок запрасіў для Аляксандра адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд пагадзіўся з прапановай дзяржабвінавачання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства