viasna on patreon

За "здраду дзяржаве" пачалі судзіць былога начальніка службы паветранай выведкі

2023 2023-05-04T15:04:20+0300 2023-05-04T18:27:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanouski_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чацвёртага траўня ў Віцебскім абласным судзе пачалі разглядаць справу Валерыя Раманоўскага — былога начальніка службы паветранай выведкі. Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу 

ramanouski_1.jpg
Валерый Раманоўскі. Скрыншот з відэа

Справу разглядае суддзя Яўген Буруноў. Яго называюць самым маладым старшынёй раённага суда ў Беларусі. Скончыўшы юрыдычны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта, ён пачынаў памочнікам раённага пракурора, затым працаваў у абласной пракуратуры, у 25 гадоў стаў суддзёй, а ў 34 — узначаліў суд аднаго з раёнаў Віцебску. 

burunou.jpeg
Суддзя Яўген Буруноў

У снежні 2022 года тэлеканал «Беларусь 1» выпусціў фільм пра контрвыведку КДБ, дзе распавялі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачваюць у працы на замежныя спецслужбы.

Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі "былым начальнікам службы паветранай выведкі". У фільме тады адзначылі, што Раманоўскаму пагражае да 15 гадоў калоніі, але артыкул, па якім яго абвінавачваюць, не назвалі. У сюжэце "Беларусь 1" гаворыцца, што падчас службы сваяк з Літвы "звёў" падазраванага з агентамі Дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі капіраваў і фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам звесткі аб будаўніцтве БелАЭС.

"Сам не заўважыў, як перайшоў гэтую грань. І ўжо перадавалася Інфармацыя, якая мае абмежавальныя штампы "сакрэтна" і "цалкам сакрэтна", — распавядаў у роліку абвінавачаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства