viasna on patreon

У Мінску асудзілі па "народным" артыкуле экс-менеджарку канала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую Дапоўнена

2023 2023-05-03T15:06:00+0300 2023-05-04T07:18:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска

Суд Маскоўскага раёна Мінска

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца.

Палітзняволеная Вольга Гладкая  — экс-менеджарка канала "Беларусь 2", была затрыманая 27 лютага 2023 года. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 7 сакавіка 2023 года адбыўся першы допыт Вольгі, а яшчэ праз два дні ёй прад'явілі абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Вядома таксама, што абаронцы спрабавалі дамагчыся вызвалення жанчыны пад грашовы заклад, паколькі яна мае праблемы з сэрцам і патрабуе пастаяннага медыкаментознага лячэння. Аднак яе пакінулі пад вартай.

Вользе Гладкай прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства