viasna on patreon

Палітвязня асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле

2023 2023-04-28T10:02:20+0300 2023-04-28T10:02:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/emilit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Эміліта паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Іна Сівец прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). 

Яўген быў затрыманы 24 студзеня 2023 года, праз 10 сутак яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Хлопец цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства