Бабруйчаніна асудзілі на два гады "хіміі" за "здзек з дзяржаўных сімвалаў"
https://spring96.org/be/news/111546
2023
2023-04-27T18:50:38+0300
2023-04-27T18:50:38+0300
2023-04-27T19:10:01+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-sud-02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 23 студзеня асудзілі Аляксея Дзям’янчыка паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Аляксею два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
Як паведамляе MAYDAY.TEAM, мужчына цалкам прызнаў віну, але не пагадзіўся з прысудам і абскардзіў яго ў Магілёўскім абласным судзе. 27 красавіка судовая калегія пад кіраўніцтвам суддзі Сяргея Мазурава пастанавіла пакінуць першапачатковы прысуд без зменаў. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.