viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на год "хіміі" за сарваны сцяг

2023 2023-04-26T15:20:22+0300 2023-04-26T16:10:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/flah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кобрынскага раёну 5 красавіка асудзілі Аляксея Гуліна паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алла Богнат прызначыла Аляксею адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Ілюстрацыйнае фота:lidanews.by
Ілюстратыўнае фота

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат і адбылося ў адміністратыўным будынку аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення зламаў дрэўка з чырвона-зялёным сцягам, які вісеў на ўваходзе ў фельдшарска-акушэрскі пункт вёскі Корчыцы Кобрынскага раёна. Частку дрэўка са сцягам мужчына кінуў на зямлю. Суд палічыў, што Аляксей нанёс установе маёмасную шкоду памерам 2 рублі 53 капейкі. Установа аховы здароўя Кобрына, на балансе якой знаходзіцца ФАП, ацаніла кошт пашкоджанай маёмасці ў 71 рубель 35 капеек. Іх Аляксей таксама пакрыў.  

Аляксей распавёў на судзе, што ў той дзень распіваў алкагольныя напоі са знаёмымі, пасля чаго яны ўтраіх паехалі таксоўкаю ў вёску Корчыцы. У далейшым зладзілі мітусню каля ўваходу ў ФАП. Гулін схапіўся рукою за сцяг і ненаўмысна яго сарваў. Са словаў мужчыны, у яго са знаёмымі не было папярэдняй дамоўленасці, каб пашкодзіць сцяг.

Гулін цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Ён працаваў рабочым па комплексным абслугоўванні будынкаў і пабудоваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства