viasna on patreon

Грамадзяніна Польшчы асудзілі ў Беларусі за "агентурную дзейнасць"

2023 2023-04-25T14:00:14+0300 2023-04-25T14:00:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-ablsud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскі абласны суд

Гродзенскі абласны суд

У Гродзенскім абласным судзе з 27 лютага ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, 22 сакавіка мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта супрацоўнічаў са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай альбо замежнай арганізацыяй, і здзейсніў дзеянні, загадзя накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Вядома, што Ежы Жывалеўскі з Беласточчыны, жанаты на беларусцы.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра асуджанага — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства