Будаўніка асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы
https://spring96.org/be/news/111499
2023
2023-04-21T16:31:42+0300
2023-04-21T16:31:42+0300
2023-04-21T16:32:21+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/marsh-gerojau-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што чацвёртага красавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд будаўніку Генадзю Буглаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Яго вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння выраку. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай. Справу разгледзела суддзя Юльяна Шчоткіна.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама "перашкаджаў руху транспартных сродкаў". Генадзь Буглак прызнаў віну і распавёў, што выходзіў на праезную частку і здымаў усё на тэлефон.