viasna on patreon

"Расійскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой тэрыторыі ваеннай сілай" – выказванне коштам трох з паловай гадоў калоніі

2023 2023-04-19T08:21:25+0300 2023-04-19T12:43:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zavadski-aleg-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Завадскі

Алег Завадскі

У Гродненскім абласным судзе 31 сакавіка вынесены прысуд па справе 46-гадовага Алега Завадскага, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі ( ч. 1 арт. 368 КК), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.

Алег Завадскі, па матэрыялах абвінавачання, з чэрвеня 2020 года па красавік 2022 са свайго мабільнага тэлефона размясціў у мэсэнджары Telegram публікацыі, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі. У паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць і варажнечу: "расійскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой дзяржаўнай тэрыторыі ваеннай сілай". Такіх паведамленняў у чатах “Гародня 97%” і "Реальная Беларусь Чат” было больш за некалькі дзесяткаў.

15 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс ягонае прозвішча ў спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Суд прызнаў Завадскага вінаватым і прызначыў яму наступнае пакаранне:

  • на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса – пазбаўленне волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў;
  • па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – пазбаўленне волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Шляхам частковага складання пакаранняў суд прызначыў Завадскаму канчаткова тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства