viasna on patreon

І пісьмова, і вусна абразіў Лукашэнку: жыхара Брэста асудзілі на адзін год калоніі

2023 2023-04-14T08:43:17+0300 2023-04-14T12:43:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grushko-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Андрэй Грушко

Суддзя Андрэй Грушко

Суд Ленінскага раёна Брэста 29 сакавіка вынес прысуд Ігару Свірыдзе, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко.

Ігара Свірыду затрымалі 14 лютага і змясцілі пад варту ў мясцовы ізалятар.

Па матэрыялах абвінавачання, Ігар Свірыда 13 лютага 2023 года, знаходзячыся ў аддзеле прымусовага выканання (АПВ), “маючы адзіны намер на публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў, прадаставіў супрацоўніку аддзела ўласнаручнае тлумачэнне аб прычынах нявыплаты штрафаў, прызначаных судом за здзяйсненне розных адміністрацыйных правапарушэнняў, у якім наўмысна і публічна напісаў тэкст, у змесце якога ў абразлівай форме выказаў негатыўную ацэнку асобы прэзідэнта, прадстаўленую ў выглядзе ненарматыўнай формы маўленчага выказвання, якая супярэчыць агульначалавечай маралі, устаноўленых правілах зносін паміж людзьмі, якая змяшчае выказванне, выказанае ў непрыстойнай форме”.

У той жа дзень, калі ў аддзел прымусовага выканання выклікалі нарад супрацоўнікаў Дэпартамента аховы для ягонага затрымання, ён ізноў публічна абразіў кіраўніка дзяржавы.

Следства сцвярджае, што Ігар Свірыда нібыта знаходзіўся ў памяшканні АПВ у стане алкагольнага ап’янення.

Пад час судовага пасяджэння сваю віну прызнаў часткова.

Суд прызнаў Свірыду вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства