viasna on patreon

У Брэсце абвешчаны прысуд Анастасіі Падгайскай, якую абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці

2023 2023-04-11T08:58:00+0300 2023-04-11T08:54:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padgaiskaja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Падгайская

Анастасія Падгайская

Брэсцкі абласны суд 10 красавіка агучыў прысуд па крымінальнай справе 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

Справу разглядае суддзя Андрэй Васілюк, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Бацюшко.

Маці траіх дзяцей затрымалі напрыканцы 2022 года, і да суда яна была пад хатнім арыштам.

Па матэрыялах следства, Падгайская ў кастрычніку 2022 года нібыта неаднаразова перасылала фота- і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання.

Інфармацыя, адпраўленая ёй, змяшчала звесткі аб абстаноўцы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб праводзімых планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.

Так, 17 кастрычніка 2022 года быў адпраўлены скрыншот са школьнага бацькоўскага Viber-чата з папярэджаннем аб ваенных вучэннях пад Баранавічамі, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Тыднем раней, 8 кастрычніка 2022 (у дзень выбуху на Крымскім мосце) у чат "Рэальная Беларусь" быў дасланы скрыншот з чата інжынераў-тэсціроўшчыкаў, на якім відаць рэакцыю расейскіх удзельнікаў чата. Да гэтага ішоў уласны каментар: "Вучуся на тэсціроўшчыка. Нават тут пасля бавоўны неспакойна".

А 5 кастрычніка 2022 года ў "Рэальную Беларусь" было даслана 2 фатаграфіі з дворнікам, на адным здымку дворнік паставіў інструмент да чужога аўтамабіля. Да фота быў тэкст: "Альбо дворнікі багатыя, альбо страх страцілі".

Дзяржабвінаваўца запрасіў 6 красавіка для Падгайскай тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія").

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў тэрмінам, які прапанаваў пракурор: тры гады "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства