viasna on patreon

Супрацоўніка "Белагра" асудзілі да пяці гадоў калоніі

2023 2023-04-05T11:33:43+0300 2023-04-05T17:46:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zubrakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 27 студзеня 2023 году да пяці гадоў пазбаўлення волі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэксу.

Справу ў закрытым рэжыме разгледзела суддзя Мінскага абласнога суду Алена Бачышча.

Арцём Зубракоў — супрацоўнік "Белагра", які быў затрыманы напрыканцы верасня 2022 году разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзеныя на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 году. Падчас вобшуку восенню 2022 году ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў бчб-колерах. 

Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. 

Чацвёртага красавіка ў Вярхоўным судзе была разгледжаная апеляцыя па справе. Прысуд, верагодна, пакінулі ў сіле, і днямі Зубракова этапуюць у калонію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства