viasna on patreon

Студэнтку МДЛУ асудзілі да "хатняй хіміі" за расклейванне ўлёткі

2023 2023-04-03T14:13:40+0300 2023-04-03T16:29:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што яшчэ ў снежні 2022 году паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — асудзілі 19-гадовую Г.Б, студэнтку МДЛУ. 

Прысуд вынесла суддзя Савецкага раёну Мінска Вольга Емельянчанка.

Да агучвання прысуду дзяўчына знаходзілася пад вартай з другога верасня 2022 году. Таксама яна мусіць выплаціць адзін рубель шэсць капеек працэсуальных выдаткаў. 

Дзяўчыну прызналі вінаватай у тым, што шостага сакавіка 2022 году яна расклеіла ўлётку, якая ўтрымлівала паклёп на Лукашэнку, на рэкламным банэры на адной з вуліцаў Мінску. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, такім чынам яна распаўсюдзіла ілжывыя звесткі ў адносінах да Лукашэнкі. Мабільны тэлефон, якім яна карысталася, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Дзяўчына прызнала віну і распавяла, што раздрукавала ўлётку і расклеіла яе разам са сваёй знаёмай, каб прыцягнуць увагу людзей да таго, што адбываецца ў свеце. Пра налепку ў міліцыю паведамілі сведкі. Дзяўчын выявілі па камерах відэаназірання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства