viasna on patreon

У Гомелі вынесены прысуд барду і музыканту Аляксею Ільінчыку

2023 2023-03-29T22:12:56+0300 2023-03-30T10:30:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/illinchyk-aliaksei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Ільінчык

Аляксей Ільінчык

Гомельскі абласны суд 28 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Доўгі час было невядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гамельчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за “творчай дзейнасці ў Інтэрнеце”.

Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны. Як паведамляла «Гомельская Вясна», Аляксей доўгі час утрымліваўся ў санчастцы, дзе для яго не прымалі медпрэпараты. Адміністрацыя СІЗА тлумачыла гэта тым, што нібыта ўсе неабходныя прэпараты для яго лячэння ёсць і дапамога яму аказваецца.

У Гомелі судзяць барда, арганізатара фестывалей і канцэртаў Аляксея Ільінчыка

Аляксей Ільінчык нарадзіўся ў Ташкенце, жыў доўгі час у Гомелі. Скончыў філфак РДГУ, вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве

 Як паведамляе “Гомельская вясна”, дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі. Суд прыгаварыў барда да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства