22-гадовага палітвязня асудзілі па "народным" артыкуле на год калоніі
https://spring96.org/be/news/111218
2023
2023-03-28T11:24:06+0300
2023-03-28T11:24:06+0300
2023-03-28T11:32:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vitunou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Кастрычніцкім судзе Мінска 30 студзеня вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская.
Хлопца затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і першапачаткова асудзілі да адміністратыўнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Суддзя прызначыла Даніілу адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падтрымайце хлопца: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Данііл Дзмітрыевіч Вітуноў)