viasna on patreon

"Неаднаразова дэманстраваў нацысцкую сімволіку..." у дачыненні да расійскіх вайкоўцаў

2023 2023-03-24T12:31:43+0300 2023-03-24T12:52:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aucharenka-max.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Аўчарэнка.

Максім Аўчарэнка.

Суд Пухавіцкага раёна 15 сакавіка вынес прысуд 24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Аўчарэнку па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Васілеўскі.

Як сцвярджае бок абвінавачання, Аўчарэнка ў красавіку і кастрычніку 2022 года быў прыцягнуты да адказнасці па ч.1 і ч. 2 арт. 19.10 КаАП за публічнае дэманстраванне з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. 

Першапачаткова Максіма затрымалі 12 кастрычніка праз тое, што ён “радаваўся смерцям расейскіх вайскоўцаў” і “абразіў Лукашэнку". Пазней хлопцу прызначылі суткі, пасля якіх ён напісаў твіт: "Адседзеў 40 сутак у ЦІП на Акрэсціна і ні пра што не шкадую. Пазнаёміўся з лепшымі людзьмі Беларусі”.

Пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання ў лістападзе 2022 года са свайго мабільнага тэлефона Xiaomi RedMi Note 10 зноў размясціў у сацыяльнай сетцы Twitter малюнак з нацысцкай сімволікай, аднесены да перыяду нацысцкай Германіі (1933-1945 гады). Насамрэч, гэтая сімволіка тычылася расійскіх вайскоўцаў.

Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі відэа, у якім прадэманстравалі старыя паведамленні Максіма ў Twitter, дзе ў профілі маладога чалавека прысутнічала беларуская і ўкраінская сімволіка, - пісала "Наша Ніва".

Суд прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства