viasna on patreon

У Мінску пачынаецца суд над палітзняволеным дырэктарам газеты “Беларусы і рынак”

2023 2023-03-24T10:02:59+0300 2023-03-24T10:02:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zolotykh_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ

Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ

У Мінскім гарадскім судзе 24 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага дырэктара газеты “Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых.

Залатых абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426(перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Справу вядзе суддзя Алена Шылько.

Канстанціна Залатых затрымалі яшчэ 18 траўня 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. Яму першапачаткова выставілі крымінальнае абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi (распальванне варожасці, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай).

Палітвязень адразу знаходзiўся ў жодзінскім СІЗА, на пачатку жніўня 2022 г. быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Па матэрыялах следства, Канстанцін Залатых, "з'яўляючыся дырэктарам ЗАТ "Медыярынак",  ведаў аб унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" зменах, якія перашкаджалі двум грамадзянам Рэспублікі Польшча валодаць сумарна 28% акцый таварыства.

З гэтай мэтай у траўні 2021 – студзені 2022 года ён, у парушэнне заканадаўства, без правядзення агульнага сходу акцыянераў, аднаасобна ўнёс змены ў Статут ЗАТ аб выключэнні са складу заснавальнікаў вышэйзгаданых замежных грамадзян і зарэгістраваў яго ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама. Затым разам з іншымі дакументамі прадставіў у Міністэрства інфармацыі, што стала падставай для працягу таварыствам сваёй дзейнасці, а ім адпаведна – захавання пасады дырэктара".

Апроч гэтага яму ставяцца ў віну некалькі эпізодаў з размяшчэннем абразлівых каментароў у адрас афіцыйных асоб і Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

Судовы працэс праходзіць пакуль што ў адкрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства