viasna on patreon

“Дэманстраваў пратэсны сімвал указальным і сярэднім пальцамі рук”. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на тры гады “хіміі”

2023 2023-03-23T13:54:09+0300 2023-04-09T17:37:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bczb_scjah_viktary_zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 лютага асудзілі Андрэя Веразубава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Андрэю тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі”).

bczb_scjah_viktary_zhest.jpg
Ілюстратыўнае фота

Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і перакрыцці руху грамадскага транспарта. Таксама мужчыну паставілі ў віну выкарыстанне бел-чырвона-белай стужкі і жэста перамогі. Андрэя апазналі па фотаздымках, якія ён рабіў на акцыі пратэсту і затым апублікаваў на сваёй старонцы у “Вконтакте”.

Мужчына цалкам прызнаў віну.

Намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска заявіў пазоў аб спагнанні з Веразубава на карысць Мінсктранса маёмаснай шкоды памерам 86515 рублёў. Пазоў будзе разглядацца ў парадку грамадзянскай вытворчасці.

Андрэй Веразубаў мае вышэйшую адукацыю. Працаваў спецыялістам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства