Дзвюм гарадзенкам прысудзілі па тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе
https://spring96.org/be/news/111101
2023
2023-03-17T16:41:46+0300
2023-03-17T16:41:46+0300
2023-03-17T17:35:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud-leninski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка вынеслі прысуд Людміле Мазуркевіч і Наталлі Антонавай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.
Судзя Наталля Козел прызначыла жанчынам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда.