viasna on patreon

У Гродне былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"

2023 2023-03-17T16:12:27+0300 2023-03-17T16:13:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkliar_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 2 сакавіка асудзілі палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Па справе адбылося пяць судовых пасяджэнняў.

Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 году і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства