viasna on patreon

Чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі Раману Янкоўскаму

2023 2023-03-14T16:42:14+0300 2023-03-15T17:24:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі абласны суд.

Мінскі абласны суд.

Мінскі абласны суд 10 сакавіка вынес прысуд 48-гадоваму жыхару Мінскага раёна Раману Янкоўскаму, абвінавачанаму па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Судовы працэс вяла суддзя Ірына Майко.

Янкоўскаму прад'явілі абвінавачанне па 6 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 2 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

Згодна з матэрыяламі справы, Раман Янкоўскі са свайго мабільнага тэлефона ў сярэдзіне чэрвеня 2021 года з прызнанага экстрэмісцкімі матэрыяламі Telegram-канала зрабіў рэпост відэазапісу, у якім утрымліваліся абразы Аляксандра Лукашэнкі, а таксама публічныя заклікі да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнай улады і здзяйснення акту тэрарызму.

У верасні 2021 года Янкоўскі размясціў у Telegram-групе «Чат групы Карнікі» абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, а ў лістападзе 2021 года з Telegram-канала «Кібер-злівы» ў Telegram-чат «Пінск для жыцця ЧАТ», інфармацыйная прадукцыя якіх прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, зрабіў рэпост відэазапісу, у якім дыскрэдытаваліся органы дзяржаўнай улады і кіравання.

Ён жа ў пачатку чэрвеня 2022 года незаконна сабраў звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя звесткі супрацоўніка УУС Менскага аблвыканкама, пасля чаго апублікаваў іх у Telegram-чаце «Новая Баравая 98%», чым прычыніў істотную шкоду правам і законным інтарэсам пацярпелага.

Абвінавачанаму Янкоўскаму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства