Да "хатняй хіміі" прысудзілі намесніка дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіма Пучынскага
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка вынесны прысуд палітзняволенаму намесніку дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіму Пучынскаму, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх.
Справу разглядала суддзя суддзя Вікторыя Шабуня.
Максім Пучынскі быў затрыманы 29 лістапада 2022 года на працы, затым яго павезлі на ператрус ў кватэру, дзе былі выняты тэлефон і ноўтбук.
Максім спачатку атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 Мінска па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Абвінавачанне запрасіла для Пучынскага два з паловай гады "хатняй хіміі".
Суд прызнаў Пучынскага вінаватым і прызначыў яму дакладна столькі: два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Максіма вызвалілі з-пад варты ў зале суда.