viasna on patreon

Гамельчука асудзілі да трох гадоў калоніі за абразу і паклёп на Лукашэнку

2023 2023-02-28T14:30:44+0300 2023-02-28T14:31:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/homelski-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша "Гомельская Вясна". Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.

Канстанціна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Канстанцін быў затрыманы напачатку лістапада і змешчаны пад варту.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1АКанстанцін Аляксандравіч Лапіцкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства