viasna on patreon

Берасцейцу прысудзілі тры гады пазбаўлення волі за каментар па "справе Зельцэра"

2023 2023-02-22T18:30:27+0300 2023-02-22T18:30:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastsiukevich_d.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Данііл Касцюкевіч

Данііл Касцюкевіч

На закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 16 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Данііла Касцюкевіча за каментары па “справе Зельцэра”. 21-гадовага берасцейца абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

Данііл Касцюкевіч быў затрыманы разам з дзесяткамі іншых грамадзян 30 верасня 2021 ў Мінску за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.  У канцы снежня 2021 Данііл быў пераведзены з жодзінскай турмы № 8 у СІЗА-1, а ў канцы студзеня 2023 г. — у СІЗА-7 Брэста.

Суд прызнаў Касцюкевіча вінаватым у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Таксама Данііла прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, і на падставе ч.1 арт. 342 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў канчаткова Касцюкевічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У  дачыненні да мабільнага тэлефона, які належыць абвінавачанаму, прымененая спецыяльная канфіскацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства