viasna on patreon

У Нясвіжы за абразу Лукашэнкі асудзілі мясцовага жыхара

2023 2023-02-21T18:28:07+0300 2023-02-21T18:28:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_niasvizh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Нясвіжскага раёна.

Суд Нясвіжскага раёна.

Суд Нясвіжскага вынес прысуд 31-гадоваму мясцоваму жыхару Яўгену Мірасю, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Гвозд, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Алена Каменка.

Па матэрыялах абвінавачання, Мірась, знаходзячыся па месцы жыхарства, 1 сакавіка 2022 года размясціў у групе ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм паведамленне абразлівага зместу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з заключэння судова-лінгвістычнай экспертызы.

Раней мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за захоўванне ў мабільным тэлефоне інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці.

Суд, які адбыўся 31 студзеня, прызнаў Мірася вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства