viasna on patreon

Вядомага лекара-трансплантолага асудзілі ў Віцебску за заклікі да санкцый

2023 2023-02-16T16:04:07+0300 2023-02-16T18:40:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksejchyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Аляксейчык

Аляксей Аляксейчык

Некалькі дзён Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме разглядваў крымінальную справу хірурга-трансплантолага Аляксея Аляксейчыка, абвінавачанага ў закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), ці іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён зрабіў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра.

У 2020-м супрацоўнікі Цэнтра адкрыта выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў. У выніку ў лістападзе 2020-га была звольненая дырэктарка цэнтра Наталля Канапля, пасля чаго былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў, у тым ліку і Аляксейчык.

Суд прызнаў 16 лютага Аляксейчыка вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAYMog.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства