viasna on patreon

Гамельчуку, які выказваўся супраць вайны, прызначылі паўтара года калоніі

2023 2023-02-16T12:01:22+0300 2023-02-16T12:08:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel-rakoca_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 15 лютага асудзілі Паўла Ракоцу паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

pavel-rakoca_1.jpg
Павел Ракоца. Фота са старонкі Паўла "Вконтакте"

"Гомельская вясна" паведаміла, што судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

pavel-rakoca_skryn-z-sacsetak.jpg
Фота са старонці Паўла Ракоцы "Вконтакте"

Павел Ракоца жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз. С пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы “Вконтакте” актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ. Антываенныя выказванні Паўла ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.  

Падтрымайце Паўла: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003 (Павел Аляксандравіч Ракоца)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства