viasna on patreon

Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары Дапоўнена

2023 2023-02-14T08:35:22+0300 2023-02-20T12:33:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buzhynski_yauhen.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў). Яго абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ілля Собалеў разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Пад вартай Яўген утрымліваецца восем месяцаў. Яшчэ да суда КДБ унёс яго ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Яўгена асудзілі адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  •  ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый);
  • ч. 2 арт. 366 (пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Як паведамляе MAYDAY, 10 лютага адбыліся спрэчкі бакоў, на якім лекару запрасілі 8 гадоў калоніі. 13 лютага суддзя Ілля Собалеў прызначыў лекару шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыма і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Нагадаем, лекара затрымалі 9 чэрвеня 2022 года. У той дзень сілавікі ўварваліся да яго на працу, аднак на працоўным месцы яго не аказалася, бо мужчына быў на абедзе. Пасля гэтага мужчыну затрымалі дома, папярэдне перавярнуўшы ўсю кватэру.

23 снежня 2022 года КДБ унёс яго ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Дапоўнена. Як паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі "з кастрычніка 2020 года па чэрвень 2022 года ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варожасці. Забяспечыў іх каментарамі, у якіх заклікаў да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, і мер абмежавальнага характару. Там жа абвінавачаны размясціў паведамленні з паклёпніцкай і абразлівай інфармацыяй у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады".

Падтрымаць палітвязня можна лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Яўген Тадэвушавіч Бужынскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства