viasna on patreon

У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі

2023 2023-02-10T09:24:14+0300 2023-02-10T09:41:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by

Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by

Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхаіл, пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года  пакінуў паведамленне ў “публічным чаце ў мэсэнджары Тэлеграм", у якім выказваліся перажыванні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.

У Карпешкі і двух яго сяброў быў свой чат на трох чалавек, прычым закрыты, паведамляе MAYDAYMog.

Пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года Карпешка пакінуў каментар, у якім выказваліся перажыванні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.

Крымінальная справа была распачатая толькі праз 9 месяцаў – у лістападзе 2022 года.

Сведкамі на судзе выступілі двое іншых удзельнікаў чата – сябры Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП РБ.

Суд пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства