viasna on patreon

Юнак у Гомелі асуджаны за распальванне сацыяльнай варожасці і паклёп на Лукашэнку

2023 2023-02-09T16:01:26+0300 2023-04-28T12:03:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karpenka-nikita-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Карпенка

Мікіта Карпенка

У Гомельскім абласным судзе 31 студзеня быў вынесены ў закрытым рэжыме прысуд Мікіту Карпенку. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Аляксандра Лукашэнку).

Акрамя таго падчас следства Мікіту выстаўлялі яшчэ адно абвінавачванне – паводле артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ён напісаў каментар «Гэта вам не дапаможа» пад матэрыялам у «Моцных навінах» пра тое, як супрацоўнік АМАПу выратаваў дзяўчынку. Пасля Мікіта выбачыўся перад сілавіком і той не патрабаваў маральную шкоду, і, нават, забраў заяву.

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Мікіту Карпенку затрымалі 6 кастрычніка 2022 года. У відэа з пабліка, які мае дачыненне да сілавікоў, Мікіта Карпенка распавядаў, што быў падпісаны на суполкі «У Кантакце», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і, акрамя таго, у адной з іх пакінуў нейкі абразлівы каментар, паведамляе "Гомельская вясна".

Суд прызнаў Мікіту вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон і ноўтбук хлопца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства