viasna on patreon

Прысуд журналісту Андрэю Пачобуту – восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму Дапоўнена

2023 2023-02-08T13:47:00+0300 2023-02-09T08:48:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

У Гродзенскім абласным судзе 8 лютага ў 14-30 будзе вынесены прысуд вядомаму гарадзенскаму журналісту і сябру "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэю Пачобуту.

Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні пасля ператрусу ў сваім доме. Затым яго даставілі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў Мінску, дзе адбыўся допыт. Яго пакінулі пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага напачатку ў статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Пазней быў пераведзены ў жодзінскую следчую турму № 8. Зараз - у турме №1 Гародні.

Журналісту можа пагражаць ад 5 да 12 год пазбаўлення волі.

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Таксама вядома, што ўвосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

4 кастрычніка 2022 г. КДБ дадаў журналіста ў "Спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Абвяшчэнне прысуду - адкрытае.

Суд прызнаў Пачобута вінаватым у публічных закліках да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, і распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, і на падставе ч. 3 арт. 361 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2016 № 356-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці, і варожасці па прыкметах нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, і на падставе ч.3 арт. 130 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2019 № 220-3) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства