viasna on patreon

Мужчыну прысудзілі тры гады “хатняй хіміі” па “народным” артыкуле. Яго апазналі па фотаздымках з пратэстаў

2023 2023-02-07T12:05:38+0300 2023-02-07T12:26:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 студзеня асудзілі Дзмітрыя Бурага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзмітрыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Дом правасуддзя ў Мінску

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў удзельнічаў у Мінскіх акцыях пратэсту, выходзіў на праезную частку праспекта Незалежнасці, чым блакаваў рух грамадскага транспарту.

Паводле меркавання суда, тым, што Дзмітрый Буры прыняў удзел у акцыі пратэсту, ён і іншыя удзельнікі “працягла парушалі грамадскі спакой, абмежавалі права добрапрыстойных грамадзянаў на спакойную працу, адпачынак і вольнае перамяшчэнне, то бок груба парушылі грамадскі парадак”.

У пастанове асобна адзначаецца, што Дзмітрый сфатаграфаваўся на праезнай частцы з нацыянальным сцягам.

Мужчыну апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў яго мабільным тэлефоне.

Дзмітрый Буры мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў індывідуальным прадпрымальнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства