viasna on patreon

Мужчыну з Маларыты асудзілі на тры месяцы арышту за ролік у TikTok пра участковага, які праглядзелі 10 чалавек

2023 2023-02-06T13:01:07+0300 2023-02-06T13:13:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/juryi-szylec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маларыцкага раёну 24 студзеня асудзілі Юрыя Шыльца паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Юрыю тры месяцы арышту і 250 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды ўчастковаму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурорка Вольга Бурштын.

Юрый Шылец
Юрый Шылец. Фота са старонкі "Вконтакте" Юрыя Шыльца

Юрыя Шыльца змясцілі пад варту 28 снежня 2022 года.

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён запісаў і апублікаваў відэаролік у TikTok, у якім абразіў мясцовага ўчастковага, лейтэнанта міліцыі, Дзмітрыя Цівунова. Так, 5 кастрычніка 2022 года Юрый выклікаў Цівунова для дапамогі ў рашэнні сямейнага канфлікту. Участковы паабяцаў прыехаць, але не з’явіўся. Тады Шылец на эмоцыях у нецвярозым стане і запісаў відэа. У ім ён выказаўся, што міліцыя працуе дрэнна і абразіў Цівунова.

У матэрыялах справы паведамлялася, што ролік паспелі паглядзець 10 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства