viasna on patreon

Лідчаніна асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах

2023 2023-01-30T11:07:47+0300 2023-01-30T14:09:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/breiva-juryi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Лідскага раёна 26 студзеня асудзілі Юрыя Брэйву паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Федаровіч прызначыў Юрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Разгляд справы пачаўся 25 студзеня.

Юрыя затрымалі 24 лістапада 2022 года першапачаткова за каментары ў сацсетках. Мужчына мае на ўтрыманні дзіця.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, (Брэйву Юрыю Станіслававічу)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства