viasna on patreon

Cпявачку Мэрыем Герасіменка, якую летась затрымалі пасля выканання ўкраінскай песні, асудзілі на тры гады “хатняй хіміі”

2023 2023-01-21T12:34:34+0300 2023-01-21T12:34:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meryem_gerasimenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтральным судзе Мінска 19 студзеня асудзілі палітзняволеную Мэрыем Герасіменка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Мэрыем тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Мэрыем Герасіменка

Нагадаем, Мэрыем Герасіменка затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрту ў мінскім бары “Банкі-бутэлькі”, дзе спявачка выконвала песню “Обійми” гурта “Океан Эльзи” у падтрымку Украіны. Факт выканання песен на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

Мэрыем Герасіменка - лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў некалькіх вакальных шоу. Так, напрыклад, яна брала ўдзел ва ўкраінскім песенным конкурсе “Голос країни” у 2018 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства