viasna on patreon

Маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, асудзілі да 7 і 6,5 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"

2023 2023-01-20T13:18:12+0300 2023-01-20T13:18:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/glinskija_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку Іне і Валерыі Глінскім — сем і шэсць з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі" па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку больш за год утрымліваюць у СІЗА-1, большасць пасяджэнняў па справе прайшла ў закрытым рэжыме.

Іна і Валерыя Глінскія
Іна і Валерыя Глінскія

Іна і Валерыя Глінскія былі затрыманыя 28 снежня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК за тое, што ў жніўні 2020 года нібыта перадала дадзеныя сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі". 

"Я працавала ў МТБанку на пасадзе спецыяліста. У жніўні 2020 года я прымала ўдзел у вулічных беспарадках. З выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў падавала інфармацыю па супрацоўнікам міліцыі ў канал "Чорная кніга Беларусі", — распавядала на "пакаяльным" відэа Іна Глінская, якая займала ў банку кіруючую пасаду. 

У судзе палітзняволеныя цалкам прызналі віну па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 203-1, ч. 3 арт. 352 і часткова паводле ч. 3 арт. 130. Яны заявілі, што ў іх не было мэты "распальваць". 

Па справе праходзяць пяцёра пацярпелых — супрацоўнікі міліцыі і суддзя. Адна з іх — супрацоўніца Партызанскага РУУС Мінска Ліліяна Жылянкова, якая асабіста з маці прыйшла на суд 26 снежня.

У Мінску судзяць маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, за перадачу дадзеных у ЧКБ

У Мінскім гарадскім судзе учора, 26 снежня, распачаўся працэс над палітзняволенымі супрацоўніцамі МТБанку Інай і Валерыяй Глінскімі.

"Яны выклалі адрас майго пражывання і той, дзе жыве сям'я брата з маленькімі дзецьмі. Потым дапоўнілі дадзенымі бацькоў. Тэлефанавалі і пісалі ім і мне. Маўляў, як маглі выхаваць "такое"?.. Мама вельмі перажывала, плакала кожны дзень. Пісалі ж: "Вашу дачка па коле пусцім. Хай ходзіць і азіраецца, да хаты не дойдзе", "знойдзеце яе часткамі"... Мама выходзіла сустракаць мяне з працы. Прыйшлося таксама памяняць нумар машыны, ставіць яе далёка ад дома", — перадае з суда словы Жылянковай sb.by.

Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства