viasna on patreon

"Ішла па вуліцы з балонікам чырвонага колеру": у Мінску вынесены прысуд за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-01-20T12:29:00+0300 2023-01-20T14:02:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-08-12-minsk.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Суд Ленінскага раёна Мінска 21 снежня вынес прысуд Алене Клімовіч, якая з’яўляецца інвалідам ІІ групы, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юля Шчоткіна.

Па матэрыялах абвінавачання Алена Клімовіч, у перыяд са жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску.

Дзейнічаючы разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі, груба парушала грамадскі парадак, не падпарадкоўвалася законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіла на праезную частку праспекта Пераможцаў і іншых вуліц, чым парушыла працу грамадскага транспарту. Пры гэтым выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі паветраны балонік чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг.

Алену Клімовіч затрымалі 1 чэрвеня 2022 года на трое сутак, пазней бала пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

 Сваю віну ў судзе жанчына прызнала цалкам.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства