viasna on patreon

Мужчыну прысудзілі 11 гадоў калоніі за стварэнне тэлеграм-канала, у якім размяшчаліся дадзеныя беларускіх суддзяў

2023 2023-01-19T19:25:00+0300 2023-01-20T12:09:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savaszevicz-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 19 студзеня асудзілі Віктара Савашэвіча паводле ч. 3 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (Саўдзел у распальванні іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Віктару 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Віктара затрымалі 8 верасня 2021 года. 

Мужчыну паставілі ў віну стварэнне і адміністраванне канала ў Тэлеграме “23.34”, у якім размяшчалася інфармацыя пра беларускіх суддзяў. Таксама Віктара абвінавацілі ў "пасобніцтве наўмысным дзеянням адміністратараў і ўдзельнікаў шэрагу іншых дэструктыўных Тэлеграм-каналаў, якія накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці і якія пацягнулі цяжкія наступствы", паведамляецца ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры. 

Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Віктар Аляксандравіч Савашэвіч)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства