viasna on patreon

"Дзейнічаў паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці": мужчыну з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі

2023 2023-01-19T16:09:32+0300 2023-01-19T16:56:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/khaukhanau-dzjanis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Таксама ў працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пад пастом у тэлеграм-канале пакінуў каментары. Суд іх палічыў, як “негатыўна ацэньваючыя, прыніжаючыя аўтарытэт, гонар і годнасць Лукашэнкі”. У матэрыялах справы падаецца ідэнтыфікацыйны нумар яго тэлеграм-анаўнта і абаненцкі нумар.

Сведкам па справе выступаў супрацоўнік ГУБАЗ, які выявіў, што Дзяніс пад псеўданімам пакінуў каментары ў Telegram. Таксама сведкам на працэсе выступіў аднакурснік Дзяніса, які паведаміў, што “чуў неаднаразова ад яго негатыўныя выказванні на адрас Лукашэнкі. Таксама бачыў, як Хаўханаў у месенджары Тэлеграм праглядаў ролікі, якія крытыкуюць Лукашэнку”.

Мабільны аператар МТС прадаставіў следству дадзеныя, паводле якіх абаненцкі нумар Дзяніса ў інкрымінаваны час працаваў па месцы яго жыхарства.

У пастанове ёсць сказ са згадкамі агульначалавечай маралі і аўтарытэтам дзяржаўнай улады.

“Абразы, якія ўтрымліваюцца ў запісе, супярэчаць устаноўленым правілам камунікацыі паміж людзьмі, нормам агульначалавечай маралі, прыніжаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, … падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады”.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.

З Дзяніса спагналі на карысць фінупраўлення Віцебскага гарвыканкама 246 рублёў за прызначанага яму адваката.

Дзяніс Хаўханаў ураджэнец Віцебскай вобласці, мае прафесійна-тэхнічную адукацыю, мае групу інваліднасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства