viasna on patreon

Па "народным" артыкуле ў Мінску асудзілі яшчэ адну сямейную пару

2023 2023-01-18T12:05:17+0300 2023-01-18T12:37:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garo-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля і Дзмітрый Гаро

Наталля і Дзмітрый Гаро

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя і Наталлі Гаро, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Мужа і жонку Гаро затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, кіраўнік школы замежных моў "ENGLISHPIE.BY" Дзмітрый Гаро і ягоная жонка Наталля ў верасні 2020 года прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску. Знаходзіліся разам з іншымі мітынгоўцамі на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, не падпарадкоўваліся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ажыццяўлялі блакаванне руху транспартных сродкаў з дапамогай перакрыцця праезнай часткі, у выніку чаго парушылася праца грамадскага транспарту.

Іх вылічылі па фотаздымках у інтэрнэце.

У судзе Дзмітрый прызнаў сваю віну, патлумачыў, што разам з жонкай, даведаўшыся з інтэрнэту пра мітынг, далучыліся да пратэстоўцаў, выходзілі на праезную частку дарогі. Якой-небудзь атрыбутыкі пратэснага характару пры сабе не мелі, лозунгаў не выкрыквалі, у далоні не пляскалі.

Суд прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два гады.

Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства